История посёлка
Наша школа
>Сельская библиотека<
Спортивная жизнь
Культурная жизнь
Природа и экология
ПМК 84
Брикетный завод
Мысли вслух




     
 
Статья: Автор: Добавлено:
Туголицкая сельская библиотека По материалам Туголицкой сельской библиотеки 8.02.2005

Туголицкая сельская библиотека

 Першае ўпамiнанне аб бiблiятэцы ў п. Туголіца датуецца 1960 годам. Першым бiблiятэкарам яе стала Санташова Марыя Якаўлеўна. Працуючы на грамадскiх пачатках (асноуная работа - лабарант) Марыя Якаулеуна па вечарах выдавала кнігі. Кнiжны фонд бiблiятэкi тады налiчвау каля 300 кнiг, якiя часткова былi выдзелены аддзелам культуры, а астатняе было сабрана у насельнiцтва. Загадчыцай аддзела культуры у той час была Панфiлава Зiнаiда Пятроуна. Размяшчалася бiблiятэка побач са сталовай. 3 другога бо­ку быў уваход у клуб. 3 1963 года на змену Санташовай М.Я., якая стала загадчыцай клуба, прыйшла ЦВЫРКО Любоў Дзмiтраўна, а з 1968 па 1973 гг. тут працуе Парашчук Тамара Пятроўна. У тэты час бiблiятэка пераводзiцца у цагляны будынак каля пажарнай частi. Кнiжны фонд ужо складау 500 экзэмплярау выданняу i матэрыялау. Iснавала бiблiятэка у той час за кошт выдаткау сельскага Савета. Да 100-годдзя з дня нараджэння УЛ.Ленiна бiблiятэка сумесна з клубам заняла першае месца у раёне, за што i была узнагароджана ганаровай граматай i грашовай прэмiяй. 3 1973 года працаваць у бiблiятэку прыходзiць СТАЛБОВА Тамара Iванауна. У тэты ж час бiблiятэка пераводзiца у памяшканне iнтэрната. У розныя часы тут на пасадзе бiблiятэкарау працавалi Котава Тамара Мiхалауна, Кандрачэнка Галiна Уладзiмiрауна, Рак Вера Уладзiмiраўна. У час работы Каранкевіч Алены Фёдарауны (у 1984годзе) бiблiятэка была пераведзена у памяшкане Дома культуры, дзе знаходзiцца i за­раз. Далей тут працавалi таксама Гаўрыльчык Алена Аляксандраўна, Цыбульская Святала Пятроу­на. Зараз, ужо даволi доугi час (з 1988 г), загадчыцай бiблiятэкi з'яуляецца Юрчанка Галіна Сямёнаўна, а з 1995 года разам з ей працуе Лапенкова Людміла Сяргееуна. На сённяшнi дзень бiблiятэка мае прасторнае памяшканне у 170 м.кв., дзе свабодна размяшчаецца кнiжны фонд, якi налiчвае каля 14,5 тысяч адзіак выданняў i матэрыялаў. Тут ёсць месца для цiкавага i змястоўнага адпачынку чытачоў, правядзення масавых мерапрыемстваў. Пры бiблiятэцы працуе маладзёжны клуб па iнтарэсах "Я малады", асноўным накiрункам работы якога з'яуляецца самапазнанне моладзi.
 
   
 
 
 
      Rating All.BY    
Hosted by uCoz